BE RU EN

Украінскія палітолагі: Януковіч і Мядзведзеў вырашалі «беларускае пытанне»

  • 6.10.2010, 8:41

Прэзідэнты Расеі і Украіны пагутарылі за зачыненымі дзвярыма ў Геленджыку.

Учора ў расейскім курортным горадзе Геленджык прайшоў першы ўкраінска-расейскі міжрэгіянальны эканамічны форум, на якім у чарговы раз сустрэліся прэзідэнты Украіны і Расеі. Спачатку Віктар Януковіч і Дзмітры Мядзведзеў пагутарылі тэт-а-тэт за зачыненымі дзвярыма. А ўжо потым выйшлі да прэсы. «Мы паставілі перад сабой задачу максімальна спрасціць працэдуры пераходу ўкраінска-расейскай дзяржаўнай мяжы для нашых грамадзянаў, тавараў у памежных раёнах», – прагучаў адзін з асноўных месіджаў Януковіча па выніках сустрэчы. У інтэрв'ю УНІАН эксперты каментуюць яе вынікі.

«Думаю, на сустрэчы без прэсы Мядзведзеў намацваў рэакцыю Януковіча на сітуацыю ў беларуска-расейскіх стасунках. Ліквідацыя Лукашэнкі – гэта сёння пытанне паспяховасці Мядзведзева як прэзідэнта Расеі. Ім важна, каб Украіна выказвала рытарычную салідарнасць. Ці прынамсі трымала нейтралітэт, а не дзейнічала ў абыход расейскіх інтарэсаў. Як гэта было ў рашэнні ўкраінскага ўрада аб транзіце нафты Чавеса для Беларусі па тэрыторыі Украіны», - лічыць палітолаг Вадзім Карасёў.

«Дэманстрацыя цёплых стасункаў паміж Украінай і Расеяй перш за ўсё выгадная Мядзведзеву. Бо зараз адбываецца вельмі сур'ёзны канфлікт паміж «братэрскімі рэспублікамі» Беларуссю і Расеяй. І Мядзведзеву вельмі важна паказаць, што Януковіч з ім салідарны», - заявіў палітолаг Віктар Нябожанка.

Апошнія навіны