BE RU EN

Выканкамы ўсталявалі квоты па зборы подпісаў

  • 7.10.2010, 8:59

Наваполацкі гарвыканкам накіраваў кіраўніцтву прадпрыемстваў і арганізацыяў разнарадку па колькасці подпісаў у падтрымку кіраўніка.

Кіраўнікам дадзеныя самыя жорсткія ўказанні забяспечыць выкананне даведзеных паказчыкаў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Разам з разнарадкай гарвыканкам дае і рэкамендацыі, якім чынам патрабаваць ад супрацоўнікаў згоду на подпіс і як дзейнічаць пры адмове таго ці іншага чалавека падпісацца. У прыватнасці, тых, хто адмаўляецца, прапанавана ўгаворваць на той падставе, што подпіс у падтрымку Лукашэнкі нікога не абавязвае галасаваць за яго на выбарах, а толькі дае магчымасць таму балатавацца.

Апошнія навіны