BE RU EN

Нацбанк: Беларусы забіраюць мільярды з «Беларусбанка», каб аднесці іх у іншыя банкі

  • 8.10.2010, 10:41

Нацыянальны банк Беларусі абвяргае адток рублёвых укладаў з банкаўскай сістэмы краіны.

Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС заявіў начальнік Упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў, каментуючы заяву старшыні праўлення Беларусбанка Надзеі Ермаковай аб тым, што ў беларускай банкаўскай сістэме ў апошні час назіраецца адток рублёвых укладаў, выкліканы інфармацыйнай вайной паміж Беларуссю і Расеяй.

«Нацыянальны банк заяўляе, што ніякага адтоку рублёвых укладаў у банкаўскай сістэме Беларусі няма. Адток толькі па Беларусбанку, і выкліканы ён не расейска-беларускай інфармацыйнай вайной, а не зусім ўдалай маркетынгавай палітыкай банка», - сказаў Драздоў.

«Прасцей кажучы, іншыя беларускія банкі прапануюць грамадзянам больш выгадныя ўмовы захоўвання рублёвых сродкаў на дэпазітах», - дадаў ён.

Па словах прадстаўніка Нацбанка, па выніках студзеня-верасня 2010 г ў Беларусі чакаецца далейшы прырост рублёвых укладаў па банкаўскай сістэме.

Ермакова заявіла, што адток укладаў па банкаўскай сістэме складае 5-7 млрд бел руб (1 дал - 2995 бел руб) у дзень.

Апошнія навіны