У дзень паказу «Хроснага бацькі» ў Беларусі знік інтэрнэт
- 8.10.2010, 17:38
З-за дзіўнага збегу акалічнасцяў сёння ў беларусаў узніклі цяжкасці з доступам у інтэрнэт.
Вядома, што цяжкасці з доступам да інтэрнэту паўсталі ў абанентаў ADSL.by і «Дзелавой сеткі».
Нагадаем, што сёння на тэлеканале НТВ транслюецца выкрывальны фільм пра Аляксандра Лукашэнку «Хросны бацька-4». Паколькі фільм не пускаюць да паказу на ТБ у Беларусі, ён быў размешчаны ў інтэрнэце.