BE RU EN

Саннікаў: «Я зусім не тое чуў ад прэзідэнта Літвы»

  • 12.11.2010, 8:57

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» не выключае, што паведамленне агенцтва «Рэйтар» пра тое, што Даля Грыбаўскайтэ нібыта пажадала перамогі Лукашэнку, можа быць дэзінфармацыяй.

«Я сустракаўся з ёй двойчы сёлета. Гучалі іншыя словы, скіраванасць гутаркі была на дэмакратычныя пераўтварэнні, як у рэгіёне, так і ў Беларусі. А тут у адным выступе яна быццам бы падтрымлівае Лукашэнку і адначасова нападае на Расею. Гэта зусім не тое, што я чуў ад прэзідэнта Грыбаўскайтэ і ў Вільні, і тут у Менску падчас сустрэчы з ёй», - заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Па словах палітыка, наколькі яму вядома, «існуюць лабісцкія групы ў Еўропе, яны працуюць, таму не выключана, што падобная інфармацыя з'яўляецца дэзінфармацыяй».

«Падчас сустрэчы ў Менску Грыбаўскайтэ казала, што ў Беларусі няма выбараў. У Беларусі ідзе палітычная барацьба, мы змагаемся за змену палітычнай улады. Я ўпэўнены, што мы пераможам, а пачуць такое з вуснаў прэзідэнта дэмакратычнай Літвы, сябра ЕЗ, мякка кажучы, дзіўна», - сказаў Саннікаў.

Апошнія навіны