BE RU EN

Прэс-сакратар Далі Грыбаўскайтэ: «Асобныя паведамленні СМІ з закрытых сустрэчаў не каментуюцца»

  • 12.11.2010, 9:49

Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Лінас Бальсіc адмовіўся каментаваць журналістам паведамленне Reuters.

Пры гэтым ён, аднак, падкрэсліў, што кіраўнік краіны заклікала Аляксандра Лукашэнку выконваць дэмакратычныя стандарты, перадае ru.DELFI.lt.

Прэс-сакратар Грыбаўскайтэ таксама адзначыў, што «асобныя паведамленні СМІ з закрытых сустрэчаў звычайна не каментуюцца».

«Магу сказаць толькі тое, што прэзідэнт Літвы ніякай афіцыйнай падтрымкі не дэманстравала, а заклікала правесці выбары максімальна адкрыта і дэмакратычна. Лукашэнка гэта публічна паабяцаў», - сказаў Лінас Бальсіс.

Апошнія навіны