У Маладзечна ўжо завезлі агітацыйныя плакаты Лукашэнкі (Фота)
- 15.11.2010, 9:34
Цэнтральная выбарчая камісія яшчэ не абвясціла вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а Маладзечанскі райвыканкам ужо атрымаў агітацыйныя матэрыялы кіраўніка.
Як паведаміў «Праваабаронцам за свабодныя выбары» мясцовы актывіст Вінцук Цішко, плакаты за Лукашэнку былі дастаўленыя ў пятніцу 12 лістапада. Цішко ўдалося атрымаць адзін з плакатаў «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь», які змяшчае перадвыбарчую праграму са стандартным наборам абяцанняў і гарантыяў беларускаму народу.
У сувязі з тым, што Лукашэнка яшчэ афіцыйна не зарэгістраваны кандыдатам, адносна з'яўленні агітацыйных матэрыялаў узнікае шмат пытанняў, адно з якіх: на якія сродкі была вырабленая гэтая прадукцыя?