З візітам у Менску знаходзіцца еўракамісар Штэфан Фюле
- 15.11.2010, 9:55
Камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле прыбыў 15 лістапада з аднадзённым візітам у Менск.
Сёння раніцай Штэфан Фюле сустракаецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
У межах візіту запланаваная таксама сустрэча еўракамісара з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Апроч гэтага еўракамісар мае намер сустрэцца з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Гертам Хінрыхам Арэнсам, які прыбыў у Менск 12 лістапада, а таксама даць прэс-канферэнцыю.
Фюле ўжо наведваў Беларусь 8—9 ліпеня гэтага года. Тады ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партыяў.