BE RU EN

Лазавік патэлефанаваў Саннікаву

  • 16.11.2010, 11:51

Уручэнне пасведчанняў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі пройдзе 18 лістапада ў 12 гадзінаў у Палацы рэспублікі.

Пра гэта ў тэлефоннай гутарцы з прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, лідэрам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэем Саннікавым паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Для ўручэння пасведчання кандыдата ў прэзідэнты запрошаны Андрэй Саннікаў і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Уладзімір Кобец.

Пасля ўручэння пасведчанняў зарэгістраваныя кандыдаты будуць удзельнічаць у жараб’ёўцы эфірнага часу і падаваць спісы давераных асобаў.

Нагадаем, што выступы кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі па радыё і тэлебачанні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня. У прыватнасці, па тэлебачанні дэбаты будуць паказаныя ў працоўныя дні з 19.00 да 20.00, а па радыё — з 6.00 да 7.10.

Апошнія навіны