Калгасы працягваюць гразнуць у пазыках
- 16.11.2010, 14:39
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі на 1 кастрычніка склала 2,14 трыльёна рублёў.
Адпаведна, павялічылася на 12,8% з пачатку года, у тым ліку на 4,9% за верасень, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
На пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць даводзілася 17,7% агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці, піша АФН.
Паводле дадзеных Белстата, на долю сельскагаспадарчых арганізацый даводзілася 34% усёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці ў рэспубліцы.
Пры гэтым пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць у 4,9 разоў перавысіла пратэрмінаваную дэбіторскую.
На 1 кастрычніка 2010 г. пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы склала 64,1 млрд. і ў параўнанні з пачаткам года вырасла на 11,6%, за верасень – паменшылася на 0,5%.
Пратэрмінаваная запазычанасць па падатках і зборах склала 65 млрд. рублёў, зменшыўшыся ў параўнанні з пачаткам года – на 51,1%, у тым ліку за верасень – на 11,5%. На долю сельскагаспадарчых арганізацый даводзілася 31,2% усёй пратэрмінаванай запазычанасці па падатках і зборах.
Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках сельскагаспадарчых арганізацый на 1 кастрычніка 2010 г. склала 526 млрд. рублёў і ў параўнанні з пачаткам года павялічылася ў 1,6 разоў, у тым ліку за верасень – на 6%. На долю сельскагаспадарчых арганізацый даводзілася 46,4% усёй паказанай пратэрмінаванай запазычанасці па рэспубліцы.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць сельскагаспадарчых арганізацый на 1 кастрычніка 2010 г. склала 432,6 млрд. рублёў, ці 20% усяго аб'ёму дэбіторскай запазычанасці. У параўнанні з пачаткам года яна вырасла на 2,7%, за верасень – зменшылася на 0,2%.