BE RU EN

Назіральнікі АБСЕ прыступаюць да працы ў рэгіёнах

  • 18.11.2010, 10:57

Усяго ў Беларусь прыехалі 40 доўгатэрміновых назіральнікаў з 8 краінаў.

Заўтра, 19 лістапада, доўгатэрміновыя назіральнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якія прыбылі напярэдадні ў Менск, прыступяць да назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамляе «Народная воля».

Сярод іх прадстаўнікі Расеі, Польшчы, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, ЗША і інш.

За некалькі дзён да выбараў чакаецца прыбыццё ў Беларусь яшчэ каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ. Яны будуць сачыць за ходам датэрміновага галасавання, падлікам галасоў і вызначэннем агульных вынікаў па краіне.

Апошнія навіны