У Менск прыязджае Сяргей Лаўроў
- 18.11.2010, 15:51
Штогадовае сумеснае пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі пройдзе 23 лістапада ў Менску.
У ім прымуць удзел кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў, паведаміў начальнік кіравання інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу ў чацвер у Менску, перадае «Інтэрфакс».
Паводле яго словаў, падчас пасяджэння чальцы калегій разгледзяць пытанні, звязаныя з дзейнасцю міжурадавых інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы СНД. Таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса дзвюх краінаў абмяркуюць праблематыку ўзаемаадносінаў з Еўразвязам і ход падрыхтоўкі да чарговага саміту АБСЕ.