Раманчук выкапаў у Берасці памежны слуп (Фота)
- 22.11.2010, 12:29
«Трэба здымаць бар'еры» - растлумачыў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кандыдат у прэзідэнты.
Учынак, вядома, насіў сімвалічны характар, піша «Брэсцкі курьер». Слуп стаяў не на рэальнай мяжы з Украінай, а побач з памежным пунктам пропуску. Аднак рыдлёўка была сапраўдная. Выкапаўшы слуп, Яраслаў Раманчук патлумачыў сімвалізм свайго ўчынку:
- Трэба прыбіраць бар'еры, якія перашкаджаюць эканамічнаму жыццю. І пачаць акцыю мы вырашылі менавіта з Берасця, з мяжы.
Трэба заўважыць, што адзін з афіцэраў-памежнікаў праверыў слуп: ці не сапраўдны? Аднак ён быў бутафорскім. Сімвалізм ўчынку быў зразумелы: каму, як не берасцейцам, ведаць праблемы і складанасці з перасячэннем мяжы і магчымасцямі, якія абяцае прымежны гандаль.
Пасля «расправы» са слупам Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька, старшыня АГП, які таксама прыбыў з Менска, адказалі на шматлікія пытанні. Зразумела, яны больш за ўсё тычыліся выбараў, якія маюць адбыцца.
Коратка выкладзем пазіцыю Яраслава Раманчука: здымаць сваю кандыдатуру на чыю-небудзь карысць ён не збіраецца, ідэю байкоту выбараў лічыць бесперспектыўнай.
Пасля выкопвання слупа вяртаючыся ў Берасце, ён наведаў сястру касманаўта Пятра Клімука. З Антанінай Іллінічны адбылася гутарка, падчас якой выявілася некаторая розніца ў ацэнках таго, што адбываецца ў краіне.
Пасля вяртання ў Берасце кандыдат у прэзідэнты сустракаўся з гараджанамі на рынку за ЦУМам, дзе ў яго аказалася шмат прыхільнікаў.