BE RU EN

«Транснафта»: Венесуэльская нафта для Беларусі можа сарваць пастаўкі ў Еўропу

  • 23.11.2010, 9:22

Расейская кампанія выступае супраць працы нафтаправода Адэса-Броды ў аверсным рэжыме.

Пробная прапампоўка нафты па нафтаправодзе Адэса-Броды ў аверсным рэжыме пачалася 20 лістапада. З Бродаў яна будзе перапампоўвацца па магістральным нафтаправодзе «Дружба» на Мазырскі НПЗ.

У цяперашні час, паводле дадзеных «Транснафты», аверс па нафтаправодзе Адэса-Броды і прапампоўка па «Дружбе» ідзе без збояў. Але праца аднаго з нафтаправодаў на гранічнай магутнасці спалучаная з рызыкамі перапынення экспартных паставак альбо немагчымасці павялічыць іх аб'ём у выпадку неабходнасці, лічаць у кампаніі.

«Наш назіральнік, які знаходзіцца на НПС «Міхалкі» у Беларусі, пацвердзіў, што тэхналагічных збояў, звязаных з аверсе, няма. Аднак нас непакоіць сітуацыя, калі труба ў напрамку нашых спажыўцоў працуе на абсалютнай мяжы. Мы маем намер афіцыйнымі лістамі праінфармаваць пра гэта нашых спажыўцоў у Заходняй Еўропе і краінаў-транзіцёраў», - цытуе прадстаўніка «Транснафты» Ігара Дзёміна РІА «Новости».

Паводле яго словаў, «могуць быць закранутыя пастаўкі расейскай нафты ў Чэхію, Венгрыю, Славакію, Харватыю і паўднёвую Германію».

Апошнія навіны