Крыніца ў Крамлі: У Лаўрова былі дакладныя інструкцыі прэзідэнта Расеі
- 23.11.2010, 10:31
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў падчас паездкі ў Менск не планаваў сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла крыніца ў Крамлі.
Газета «Коммерсант» напісала, што Лукашэнка нібыта адмовіўся сустракацца з Лаўровым на фоне адносінаў Масквы і Менска, якія пагоршыліся ў апошні час.
«Сустрэча не планавалася, у кіраўніка расейскага МЗС былі дакладныя інструкцыі прэзідэнта Расеі на гэты конт», - сказала крамлёўская крыніца РІА «Новости».
Лаўроў зараз знаходзіцца ў Менску, чакаюцца яго перамовы з беларускім калегам.