BE RU EN

Някляеў выступіў на радыё (Аўдыё)

  • 23.11.2010, 11:20

Кандыдат у прэзідэнты ацаніў палітыку цяперашніх уладаў і распавёў пра сваё бачанне ўзаемаадносінаў Беларусі з Расеяй і Еўразвязам.

Паводле яго словаў, Лукашэнка «яшчэ зусім нядаўна ў абмен на дармовыя грошы прысягаў Расеі ў любові і вернасці». «Але як толькі яна сказала, што дармовых грошай больш не будзе, ён разлюбіў Расею і палюбіў Еўропу за 3 мільярды еўра, якія яна паабяцала за любоў», - сказаў Някляеў.

«І не вырашаць гэтыя 3 мільярды еўра праблемаў Беларусі, знешні доўг якой сёння 25 млрд. даляраў. А вось перакрыць з новага года расейскі газ і пакінуць нас на зіму ў холадзе гэтыя 3 мільярды могуць», - сказаў палітык.

Апошнія навіны