BE RU EN

Лаўроў: Расея - за еўрапейскую Беларусь

  • 23.11.2010, 13:44

«Расея заўсёды паслядоўна падтрымлівала ўцягванне Беларусі ў розныя еўрапейскія арганізацыі», - заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

«Мы займаем гэтую пазіцыю прынцыпова, а не кан'юктурна, - падкрэсліў Лаўроў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расеі 23 лістапада ў Менску. - Мы падтрымліваем усе заявы Беларусі пра ўдзел, у тым ліку ў дзейнасці Савета Еўропы і «Паўночнага вымярэння».

Паводле словаў міністра, Расея далёкая ад жадання «кагосьці ў чымсьці стрымліваць». «Гэта не нашая пазіцыя. Свет змяняецца, а беларускі бок гатовы супрацоўнічаць з усімі на ўзаемавыгадных умовах», - адзначыў Лаўроў.

Гаворачы пра пытанні, якія выносяцца на хуткі саміт дзяржаў-чальцоў АДКБ (ён павінен прайсці ў снежні), кіраўнік замежнапалітычнага ведамства РФ заявіў: у Беларусі і Расеі «тут не проста кансенсус, мы выступаем з сумеснымі ініцыятывамі», перадае БелаПАН.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў растлумачыў: гэтыя ініцыятывы тычацца сфераў ваеннай бяспекі, гуманітарнага супрацоўніцтва, забеспячэння балансу ў працы АБСЕ, назірання за выбарамі і дзейнасці Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Апошнія навіны