BE RU EN

Рэктар БДУІР: Усім прагаласаваць датэрмінова і за Лукашэнку! (Абноўлена)

  • 24.11.2010, 13:26

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі загадаў усім яго студэнтам прагаласаваць за тры дні да дня выбараў за беларускага дыктатара.

Як стала вядома прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», гэта адбылося на сходзе, дзе прысутнічалі ўсе дэканы, намдэканы, выкладчыцкі склад і старасты групаў.

У сваім выступе рэктар Батура Міхаіл Паўлавіч заявіў, што ўсе студэнты ўніверсітэта прагаласуюць датэрмінова за Аляксандра Лукашэнку. У адказ на абурэнне студэнтаў Батура заявіў, што ў выпадку непадпарадкавання рушаць услед павальныя выключэнні.

Пра гэта прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» паведамілі студэнты ВНУ, якія прысутнічалі на сходзе.

Апошнія навіны