BE RU EN

Берасцейскія ўлады падманваюць назіральнікаў АБСЕ

  • 26.11.2010, 9:32

Назіральнікам ад АБСЕ паведамілі пра павелічэнне колькасці месцаў для агітацыі ў раёнах Берасця, але насамрэч іх колькасць засталася ранейшай.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», чыноўнікі Берасцейскага гарвыканкама і прадстаўнікі абласной выбарчай камісіі далі станоўчы адказ на пытанне назіральнікаў місіі АБСЕ пра тое, ці павялічылі яны колькасць месцаў для сустрэчаў выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты ў Ленінскім і Маскоўскім раёнах Берасця.

Адпаведны зварот у гарвыканкам і абласную камісію накіроўвалі берасцейскія праваабаронцы.

Але ў пісьмовым адказе, які заяўнікі атрымалі, кажацца, што для правядзення агітацыі застаюцца ранейшыя вызначаныя адпаведнымі рашэннямі месцы.

«Гэта значыць, ніякіх павелічэнняў колькасці месцаў не адбылося. А назіральнікаў ад АБСЕ ўлады папросту падманулі», - кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Апошнія навіны