У Гомелі за Некляева агітуюць нават уначы
- 29.11.2010, 11:23
У Гомелі грамадзянскія актывісты агітуюць за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева кругласуткава — у ноч з 27 на 28 лістапада яны правялі начны мабільны пікет.
«Мы ездзілі на машыне, упрыгожанай нацыянальнай сімволікай і плакатамі з Някляевым, па ўсім горадзе, падбіралі мінакоў і бясплатна развозілі іх па дамах, — паведаміў БелаПАН удзельнік пікету Яўген Якавенка. — На вуліцы рэзка пахаладала, і такая дапамога людзям была вельмі дарэчы. А адначасова мы пераконвалі грамадзянаў галасаваць за Някляева. Адна справа — стаяць на плошчы і крычаць, а другая — дайсці з агітацыяй да канкрэтнага чалавека».
Паводле яго словаў, такі начны пікет будзе праводзіцца і ў далейшым.