BE RU EN

Праезд па Беларусі для замежнікаў павінен падаражэць

  • 4.11.2010, 9:51

Лукашэнка ўстанавіў стаўкі збору за праезд транспартных сродкаў замежных дзяржаў па беларускіх дарогах агульнага карыстання.

Расейскім грамадзянам можна будзе не плаціць, калі яны не кіруюцца праз Беларусь транзітам у трэція краіны. Гэтае рашэнне замацавана ўказам Лукашэнкі № 550 ад 27 кастрычніка, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

У адпаведнасці з дакументам, для грузавых аўтамабіляў/ цягачоў з прычэпамі/ паўпрычэпамі/ або без іх грузападымальнасцю да 10 т уключна ўстанаўліваецца стаўка збору ў памеры 20 еўра, ад 10 да 24 т уключна - 25 еўра, звыш 24 тон - 35 еўра. Для аўтобусаў указам устаноўлена стаўка ў памеры 15 еўра - аўтобусы змяшчальнасцю да 12 месцаў ўключна, 25 еўра - ад 13 да 30 месцаў ўключна і 30 еўра - звыш 30 месцаў.

Вылічэнне сумы збору за праезд будзе праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка па адносінах да еўра, устаноўленым на дату яго выплаты.

Пры гэтым ад выплаты збору вызваляюцца працоўныя дыпламатычных і консульскіх установаў Беларусі, а таксама ўладальнікі легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у дзяржавах-сябрах Мытнага саюза, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі РФ з наступным выездам у дзяржавы-сябры Мытнага саюза без заезду ў трэція краіны.

Апошнія навіны