BE RU EN

Праезд у цягніку падаражэў на 20%

  • 5.11.2010, 11:57

Адпаведная пастанова Мінэканомікі было прынятая яшчэ ў верасні.

Квіткі на цягнікі, якія ездзяць па Беларусі, сёння падаражэлі на 20%. Кошт квітка на электрычкі застаўся без зменаў, паведамілі «Еўрарадыё» у даведцы менскага чыгуначнага вакзалу.

«Падаражэлі па Беларусі. Да Магілёва, напрыклад на 15:40 на фірмовы цягнік быў самы танны 15 тысячаў, а цяпер -17.800», - паведамілі ў даведцы.

Паводле словаў спецыяліста Беларускай чыгункі Ігара Саскаўца, адпаведная пастанова Мінэканомікі было прынятая яшчэ ў верасні.

Апошнія навіны