BE RU EN

Чарговы «шэдэўр» агітпрапа

  • 9.11.2010, 12:21

Вершы БРСМ пра сваю дзейнасць уражваюць.

Чытачка газеты «Салідарнасць» Таццяна даслала чарговы «шэдэўр агітпрапа».

«Прачытала ваш артыкул пра мільярды, якія марнуюцца на БРСМ, і праз пару дзён у школе натрапіла вось на такую наглядную агітацыю», -- піша Таццяна.

Верш, знойдзены чытачкай, сапраўды ўражвае. Аўтар «жжоць» ужо з першых радкоў. «Калі хочаш жыць прыстойна, без вялікіх, вялікіх праблем…», -- злавесны пачатак навявае асацыяцыі з рэкецірамі, якія настойліва «прапануюць» свой «дах» прадпрымальнікам.

З другога абзаца высвятляецца, што БРСМ здольны заторкнуць за пояс любую анархісцкую арганізацыю. Паводле версіі невядомага паэта, чальцам саюза «нічога не забараняюць». Так што, БРСМ у нас высвятляецца, апроч усяго іншага, яшчэ і прыклад усёдазволенасці.

Выдатна гарманіруюць размешчаныя па суседстве наступныя радкі:

«Тут зразумеюць цябе заўсёды»

і

«Нават, калі ты не зразуметы,

Гэта – ведаеш не бяда».

Карацей, падаем гэты твор цалкам.

І ўсё б нічога па прынцыпе «чым бы дзіцё не цешылася»… Але чаму, скажыце, калі ласка, дзейнасць (у тым ліку паэтычную) гэтай канторы павінны аплачваць мы з вамі?

Апошнія навіны