BE RU EN

На мяжы зноў затрыманы праваабаронца

  • 1.12.2010, 9:15

На памежным пераходзе «Каменны Лог» па дарозе з Літвы быў затрыманы праваабаронца Леанід Судаленка, які меў пры сабе 10 асобнікаў інструкцыяў для назіральнікаў.

Пасажырам аўтобуса, на якім ехаў Судаленка, прыйшлося больш за дзве гадзіны чакаць, пакуль супрацоўнікі Ашмянскай мытні складалі акт аб канфіскацыі друкаваных выданняў. Пасля таго, як акт аб канфіскацыі інструкцыяў быў аддадзены праваабаронцы, мытнікі сказалі, што пасля праверкі матэрыялаў на наяўнасць незаконнай інфармацыі інструкцыі будуць вернутыя, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Гэты ўжо не першая канфіскацыя на беларуска-літоўскай мяжы матэрыялаў для назіральнікаў у прадстаўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Тыдзень таму аналагічная сітуацыя мела месца з Уладзімірам Лабковічам і Зміцерам Салаўёвым.

Відавочна, што пазбаўленнем матэрыялаў для назіральнікаў улады чыняць перашкоды праваабаронцам у ажыццяўленні нацыянальнага маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Раздрукаваць цалкам адпаведныя літары закона выданні на тэрыторыі Беларусі сталася немагчымым, прывезці - таксама.

Апошнія навіны