Беларускую «Пагоню» праспявалі ўсім светам (Відэа)
- 1.12.2010, 17:24
На сусветнай моладзевай сустрэчы OIYP Kaleidoscope у Індыі моладзь больш чым з 20 краінаў свету праспявала песню па-беларуску.
Напярэдадні адзначаўся дзень нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. А сёння прадстаўнікі ЗША, Паўднёвай Афрыкі, Лаоса, Індыі, Туркменістана, Лівана, Саламонавых астравоў, Камбоджы, Тога, Палестыны, Егіпту, Інданэзіі, Аўстраліі, Зімбабвэ, Філіпінаў і іншых краінаў спяваюць усе разам для Беларусі, перадае «Еўрарадыё».