Мядзведзеў адмовіўся сустрэцца з Лукашэнкам
- 1.12.2010, 18:18
У выніку беларускі дыктатар, не чакаючы заканчэння першага дня саміту АБСЕ, адправіўся гуляць у хакей.
Як перадаюць адразу некалькі не звязаных паміж сабой крыніцаў ІА REGNUM у Астане, Лукашэнка планаваў сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым, аднак кіраўнік Расеі пакінуў саміт, не сустракаючыся з Лукашэнкам.
Менавіта пасля гэтага беларускі кіраўнік прыняў рашэнне правесці рэштку вечара ў спартыўным рытме і адправіўся гуляць у хакей.
Варта таксама адзначыць, што, паводле першапачатковай праграмы першага дня саміту, Аляксандр Лукашэнка павінен быў выступаць, аднак прамова беларускага кіраўніка была перанесеная на заўтрашні дзень.