BE RU EN

Лукашэнка выйшаў з даверу і ў расейцаў

  • 13.12.2010, 16:09

Рэйтынг лідараў краінаў СНД, якія карыстаюцца найвялікшым даверам расейцаў, узначальвае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў (32%).

Такія дадзеныя апытання, праведзенага УЦДГМ 23-24 кастрычніка ў 46 рэгіёнах РФ, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Другое месца займае прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч (17%), рэйтынг якога значна перавышае леташнія паказнікі Віктара Юшчанкі (3%). Пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі, наадварот, зменшыліся (з 33% да 16%).

Далей ідуць: прэзідэнты Азербайджана Ільхам Аліеў (5%), Арменіі Серж Саргсян (4%), Узбекістана Іслам Карымаў, Кыргызтана Роза Атунбаева, Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў (па 2%). Лідарам Малдовы Міхаю Гімпу, Таджыкістана Эмамалі Рахмону і Грузіі Міхаілу Саакашвілі давяраюць па 1% расейцаў.

Паводле дадзеных апытання, самым надзейным партнёрам Расеі сярод краінаў СНД расейцы лічаць Казахстан (37% супраць 31% у 2009 годзе). Беларусь, якая лідыравала летась, наадварот, згадваецца значна радзей (23% супраць 43%). А Украіна рэкордна паднялася ў гэтым рэйтынгу на трэцяе месца (з 4% год таму да 21%).

Астатнія краіны СНД згадваюцца значна радзей: Арменія (6%), Малдова (4%), Азербайджан і Узбекістан (па 3%), Кыргызтан і Туркменістан (па 2%), Грузія і Таджыкістан (па 1%).

Апошнія навіны