Мастак Алесь Пушкін галадае восьмы дзень
- 17.12.2010, 9:18
Мастак і актывіст апазіцыі Алесь Пушкін, якога суд Крупскага раёна прысудзіў ды 13 суткаў арышту, трымае галадоўку.
Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла жонка арыштаванага Яніна Пушкіна. Жанчына кажа, што яе пакуль не пусцілі да мужа.
«Я яго не бачыла. Я і запісалася на прыём ды начальніка, але яго ў гэты дзень не было, калі я па запісу да яго пайшла. І мяне не прапусцілі. Ен не есць, але, здаецца, размаўляе», распавяла Яніна Пушкіна.
Нагадаем, мастак Алесь Пушкін 9 снежня быў прысуджаны ды 13 суткаў арышту. Яго абвінавацілі ў хуліганстве. Спачатку паведамлялася, што ў знак пратэсту супраць незаконнага, на яго погляд, прысуду Пушкін адмаўляецца размаўляць і есці.