BE RU EN

Мінюст пагражае адвакатам вязняў КДБ

  • 29.12.2010, 16:27

Улады вырашылі разабрацца з адвакатамі вязняў "амерыканкі".

Каб цалкам пазбавіць грамадства інфармацыі аб стане здароўя і парушэнні правоў арыштаваных КДБ кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў, Мінюст пагражае адвакатам.

У вынесеным прадпісанні кіраўніцтву Менскай гарадской калегіі адвакатаў Мінюст сцвярджае, што "асобныя адвакаты ... дапушчаюць грубыя парушэнні Правілаў прафесійнай этыкі адваката, дзеючага заканадаўства, у тым ліку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры». У прыватнасці, некаторыя адвакаты, злоўжываючы сваім правам на абарону іншых асоб, у скажоным святле падаюць інфармацыю аб ходзе следства і магчымасці рэалізацыі правоў сваіх падабаронных на юрыдычную дапамогу, стане іх здароўя і ўмовах утрымання, тэндэнцыйна падаюць інфармацыю аб працы праваахоўных органаў краіны".

Па выяўленых фактах Міністэрствам юстыцыі праводзіцца праверка, патрабуюцца тлумачэнні, і па выніках будуць прынятыя меры рэагавання.

Нагадаем, пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта, былі збітыя і змешчаныя ў турму КДБ кандыдаты ў прэзідэнты, дэмакратычныя актывісты і журналісты. Усяго ў "амерыканцы" знаходзіцца 23 чалавекі.

Апошнія навіны