Гавел: У Беларусі ізноў сотні палітычных вязняў
- 29.12.2010, 17:54
Чэшскі цэнтр Міжнароднага ПЭН-клуба прыняў учора заяву па сітуацыі ў Беларусі. Яе падпісалі экс-прэзідэнт Чэхіі, ганаровы старшыня цэнтра Вацлаў Гавел і старшыня Іржы Дзедечек.
"У Беларусі ізноў сотні палітычных вязняў", — адзначаецца ў заяве. Затрыманыя "галоўныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Аляксей Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі.
Асаблівую заклапочанасць выклікае лёс паэта Уладзіміра Някляева, які быў збіты ў дзень выбараў і пасля скрадзены з бальнічнай палаты".
"У гэтыя цяжкія дні мы салідарныя з усёй беларускай апазіцыяй і заклікаем да праяўлення салідарнасці астатніх", — заяўляюць Гавел і Дзедечек, паведамляе Еўрарадыё.