BE RU EN

Генерал-палкоўнік і прафесар агітавалі за Саннікава ў Мазыры (Фота)

  • 3.12.2010, 16:32

Больш за дзвесце пяцьдзясят чалавек прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава ў Мазыры.

Першы міністр абароны незалежнай Беларусі генерал-палкоўнік Павел Казлоўскі і прадстаўнік Андрэя Саннікава ў ЦВК прафесар Юрый Хадыка сустрэліся з мазыранамі у ДК ААТ «МНПЗ».

На сустрэчу з прадстаўнікамі Андрэя Саннікава прыйшлі 250 чалавек. Мазыране задалі шмат пытанняў пра Андрэя Саннікава, пра яго праграму, пра шляхі рашэння праблемаў, створаных за час кіравання Лукашэнкі. Было таксама шмат эмацыйных выступаў з крытыкай у адрас цяперашняй улады, мясцовых службоўцаў і судоў.

Сустрэча доўжылася больш за тры гадзіны.

Встреча продлилась более трех часов.

Апошнія навіны