Сёння Саннікаў і Някляеў сустрэнуцца з выбаршчыкамі Менска
- 6.12.2010, 11:11
Сустрэча з кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі пройдзе ў 18.00 на Прывакзальнай плошчы Менска.
На сустрэчу з Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым запрашаюцца ўсе жадаючыя. Выбаршчыкі змогуць задаць пытанні і пагутарыць з кандыдатамі ў прэзідэнты.
Запрашаючы людзей на сустрэчу, Някляеў заяўляе, што яго не пусцілі дэлегатам на Усебеларускі народны сход, які арганізуецца беларускім дыктатарам напярэдадні выбараў. «На Прывакзальнай плошчы я скажу ўсё, пра што не далі мне сказаць на Усебеларускім сходзе, там прагучыць і «забароненая» музыка», - дадаў палітык.
«Мы дамовіліся, што пройдзе сумесная сустрэча на Прывакзальнай плошчы. Запрашаем грамадзянаў, прыходзьце. Нас становіцца ўсё больш. Вы зможаце задаць свае пытанні. Гісторыя робіцца сёння, і разам мы пераможам! », - заявіў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў.