Кантралёры адрозніваюць школьнікаў ад студэнтаў «на вока»
- 8.12.2010, 17:58
Пакуль што іншых спосабаў адрозніваць «платнікаў»-студэнтаў ад ільготнікаў-школьнікаў не існуе.
Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік упраўлення арганізацыі перавозак «Менсктранса» Сяргей Ясінскі.
Паводле яго словаў, сістэму адрознення плануецца адладзіць да канца тыдня.
«Дзейнічае з учорашняга дня. Сістэму хутка адладзіць не атрымалася, вядома. Але, мяркую, да пятніцы яна будзе прадстаўленая. Пакуль адрозніваем візуальна», - кажа Ясінскі.