Старшынства ў АДКБ фармальна перайшло да Беларусі
- 9.12.2010, 11:38
СМЗС АДКБ ўзгадніў змены, якія будуць унесеныя ў статутныя дакументы з мэтай павышэння эфектыўнасці ў сферы крызіснага рэгулявання.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, перадае «Інтэрфакс-Захад».
На прэс-канферэнцыі па выніках СМЗС АДКБ ён адзначыў, што краіны-удзельніцы ўзгаднілі яшчэ адзін блок пытанняў, якія датычаць калектыўных міратворчых сілаў, «гатоўнасці да выканання міратворчых задачаў і прадастаўлення на пэўных умовах калектыўных міратворчых сілаў для міратворчых аперацыяў, якія праводзяцца па рашэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ».
Лаўроў адзначыў, што старшынства ў АДКБ пераходзіць да Беларусі.