З-за снегапада затрыманы рэйс Менск-Рыга
- 1.02.2010, 10:17
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» з-за складаных умоваў надвор'я больш чым на гадзіну адкладзены вылет самалёта, які накіроўваецца ў Рыгу.
Як паведамілі «Інтэрфаксу» у аэрапорце, вылет самалёта, які накіроўваецца ў Рыгу, быў перанесены з 8.20 на 9.30.
У аэрапорце «Менск-1» паведамілі пра штатны рэжым працы. Адзначым, што ў апошні час з-за дрэнных умоваў надвор'я у Беларусі ўсё часцей пераносяцца вылеты самалётаў.