Попыт на даляры амаль у 3 разы перавысіў прапанову
- 10.02.2010, 15:28
10 лютага ў таргах далярам ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы ўзялі ўдзел 25 банкаў.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі на БВФБ курс даляра ЗША застаўся на адзнацы 2.898 рублёў, паведамляе БелаПАН.
Паводле дадзеных БВФБ, у таргах далярам ЗША узялі ўдзел 25 банкаў. Варта адзначыць, што аб'ём здзелак склаў 12 млн. 518 тыс. Попыт (12 млн. 518 тыс.) перавысіў прапанову (4 млн. 589 тыс.) у 2,7 разы.
У таргах расейскім рублём ўдзельнічалі 28 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 270 млн. 987 тыс. (попыт - 281 млн. 456 тыс., прапанова - 270 млн. 987 тыс.), а курс вырас на 0,40 рубля і склаў 95,81 беларускага рубля за адзін расейскі.
У таргах еўра ўзялі ўдзел 27 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 5 млн. 82 тыс. (попыт - 5 млн. 648 тыс., прапанова - 5 млн. 82 тыс.), а курс вырас на 9 рублёў і склаў 3.986 рублёў за еўра.