BE RU EN

Праца «на склад»: выгляд з космасу (Фота, відэа)

  • 11.02.2010, 9:45

Склады МТЗ запоўненыя сотнямі, калі не тысячамі, нерэалізаваных трактароў.

Не сакрэт, што беларускія прадпрыемствы з прычыны тэхналагічнай адсталасці сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі пры рэалізацыі тавараў, піша сайт «Еўрапейская Беларусь».

З надыходам эканамічнага крызісу рэалізацыя неканкурэнтаздольнай прадукцыі ператварылася ў задачу практычна невыканальную. Масавыя крэдытныя ўліванні з-за мяжы пакуль дазваляюць адтэрмінаваць спыненне прадпрыемстваў, звальненне працоўных і сацыяльныя пратэсты. У гэты час заводы, пераўтвораныя ў берамя, пераходзяць на няпоўны працоўны тыдзень і захламляюць склады.

Ацаніць сітуацыю на адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі Менскім трактарным заводзе дапамагаюць здымкі з касмічнага спадарожніка ў сэрвісе «maps.google.com». На здымках бачна, што склады запоўненыя шматлікімі сотнямі, калі не тысячамі, нерэалізаваных трактароў, якія проста стаяць пад адкрытым небам. Як відаць, здымкі зробленыя ўлетку, але наўрад ці з таго часу сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Як бачна з відэа, узімку трактары захоўваюцца дакладна гэткім жа чынам.

Апошнія навіны