У Канадзе ў беларускіх алімпійцаў узятыя допінг-пробы
- 12.02.2010, 14:21
У беларускіх алімпійцаў, якія знаходзяцца ў Канадзе, узята 12 допінг-пробаў.
Працэдуры допінг-кантролю падвергнулася шэсць біятланістаў (мужчына і пяць жанчын) і тры лыжнікі (мужчына і дзве жанчыны). Тры біятланісткі здавалі аналіз два разы. Акрамя таго, уся каманда па лыжных гонках здала тэст на гемаглабін.
Прозвішчы спартсменаў, якія праходзілі допінг-кантроль, не называюцца «наўмысна па просьбе трэнераў - не трэба турбаваць іх перад стартамі залішнімі пытаннямі, яны і так нярвуюцца з нагоды дрэнных умоваў надвор'я».
Капітанам беларускай алімпійскай зборнай абраны фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі. Афіцыйны сцяг краіны на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 12 лютага панясе хакеіст Алег Антоненка.
У адкрыцці Алімпійскіх гульняў могуць прыняць удзел не больш за 50 спартсменаў ад адной краіны плюс афіцыйныя асобы, паведаміў БелаПАН прэс-аташэ НАК Пётр Рабухін.