BE RU EN

Даляр дасягнуў адзнакі ў 2900 рублёў

  • 15.02.2010, 12:17

Як ні імкнуўся Нацбанк не падвысіць курс даляра да 2900 рублёў, банкірам прыйшлося здацца.

Амерыканскую валюту трымалі на адным і тым жа ўзроўні – 2898 рублёў – на працягу дзесяці дзён, паведамляе газета «Наша Ніва».

Па выніках таргоў на заўтра курс даляра ўсталяваны на ўзроўні 2900 рублёў. Гэта абнаўленне рэкорднага максімуму.

Эўра вагаецца ў раёне 3950 рублёў. На заўтра курс еўрапейскай валюты складае 3948 рублёў.

Апошнія навіны