BE RU EN

Даляр перайшоў мяжу ў 2900 рублёў

  • 16.02.2010, 13:10

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 16 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра да беларускага рубля зноў абнавіў гістарычны максімум.

Даляр ЗША дасягнуў 2905 рублёў, павялічыўшыся на 7 рублёў у параўнанні з папярэднімі таргамі, паведамляе АФН.

Найбольш імкліва вырас еўра - на 23 рублі. Такім чынам, ён склаў 3970 рублёў. Расейскі рубель вырас на 0,50 рубля да 96,46 беларускіх рубля.

Ад пачатку года курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 1,47%, да еўра ўмацаваўся на 3,29%, да расейскага рубля знізіўся на 1,90%.

Апошнія навіны