BE RU EN

Удзельнікаў «выбараў» ад апазіцыі сталі шантажаваць

  • 16.02.2010, 17:03

Ужо некалькім апазіцыянерам тэлефанавалі невядомыя, якія прадстаўляліся членамі раённай выбарчай камісіі і патрабавалі адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

Пра гэта распавёў кіраўнік раённай арганізацыі БНФ Іван Шэга. Пры гэтым апазіцыянерам пагражалі, што ў адваротным выпадку і сам адрасат званка, і яго блізкія могуць страціць працу, паведамляе «Радыё Свабода».

Іван Шэга кажа, што ад сваёй партыйнай арганізацыі яны вылучылі 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Ціск ідзе пераважна на тых, хто ўваходзіць у ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў.

Да таго ж Іван Шэга кажа, што невядомыя тэлефануюць як раз тым, хто нядаўна ўступіў у шэрагі БНФ.

Нагадаем, што напярэдадні выбарчай кампаніі Іван Шэга і іншыя слонімскія актывісты былі на прыёме ў старшыні райвыканкама, які цвёрда запэўніў апазіцыянераў, што ён прыхільнік закона і выбары ў Слонімскім раёне адбудуцца адпаведна з беларускім заканадаўствам.

Апошнія навіны