У менскай гасцініцы пакончыў з сабой працоўны з Баранавічаў
- 19.02.2010, 10:31
55-гадовы жыхар Баранавічаў, які працаваў на адным з мясцовых прадпрыемстваў, скончыў жыццё самагубствам у сталічнай гасцініцы «Зорка».
Мужчына прыехаў у Менск 8 лютага на курсы падвышэння кваліфікацыі. Увечары 18 лютага, напярэдадні здачы экзаменаў, яго знайшлі павешаным на шаліку ў нумары гасцініцы, паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна.