Даляр працягвае імкліва расці
- 19.02.2010, 12:53
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржаў курс даляра дасягнуў 2921 рубля, ізноў абнавіўшы максімум.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 19 лютага на БВФБ курс даляра павялічыўся на 9 рублёў у параўнанні з папярэднімі таргамі, паведамляе АФН.
Такім чынам, даляр у чарговы раз абнавіў гістарычны максімум, дасягнуўшы 2921 рубля.
Курс еўра знізіўся на 16 рублёў і склаў 3934 рубля, расейскага рубля павялічыўся на 0,18 рубля да 96,88 беларускага рубля за адзін расейскі.