BE RU EN

У Бабруйску застрэліўся маёр міліцыі

  • 19.02.2010, 16:02

Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што міліцыянт скончыў жыццё самагубствам са свайго табельнага пісталета ў гарадскім ўпраўленні ўнутраных справаў.

Вядома, што яму трыццаць шэсць гадоў. Ён інспектар па справах непаўнагадовых. Год таму з Віцебскай вобласці ён перавёўся ў Бабруйск, паведамляе «Радыё Свабода.

Матывы самагубства невядомыя. Справай займаецца пракуратура. Прозвішча міліцыянта не называецца.

Апошнія навіны