BE RU EN

У Польшчы зрабілі сатырычную рэкламу з Лукашэнкам (Відэа)

  • 24.02.2010, 10:29

На папулярным польскім навінавым партале Onet.pl размесцілі сатырычны відэаролік з удзелам персанажа, падобнага да беларускага дыктатара.

Паводле сюжэту (ВІДЭА), Аляксандр Лукашэнка нібыта ўзяў удзел у распрацоўцы іміджу Сейма, абвешчаным Бюро польскага парламента. Персанаж размаўляе на расейска-польскай трасянцы і прапануе ў якасці выявы Сейма Крэмль, у якасці буфета Сейма — маскоўскі сабор Васіля Блажэннага, а ў якасці выявы дэпутатаў — расейскіх матрошак, паведамляе «Еўрарадыё».

Onet.pl — адзін з самых папулярных парталаў у Польшчы.

Апошнія навіны