BE RU EN

Даляр – 2930 рублёў

  • 25.02.2010, 12:17

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курсы даляра і расейскага рубля ізноў абнавілі гістарычныя максімумы.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 25 лютага на БВФБ курс даляра ЗША ізноў абнавіў гістарычны максімум і дасягнуў 2930 рублёў, павялічыўшыся на 4 рублі ў параўнанні з папярэднімі таргамі, перадае АФН.

Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,07 рубля і склаў 97,50 беларускага рубля за адзін расейскі, што таксама з'яўляецца гістарычным максімумам. Курс еўра знізіўся на 10 рублёў і склаў 3952 рублі.

Апошнія навіны