Не чалавек для папахі, а папаха для чалавека (Відэа)
- 25.02.2010, 16:24
Кандыдат у дэпутаты Менгарвыканкама, вядомы блогер Яўген Ліпковіч лічыць, што ўлады парушаюць яго правы пры зборы подпісаў выбаршчыкаў.
Блогер Яўген Ліпковіч (lipkovich.livejournal.com) вылучаецца ў кандыдаты ў Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў па Першамайскай выбарчай акрузе. Як сцвярджае блогер, ён пайшоў на выбары выключна з-за Севастопальскага парку, які, на яго думку, мясцовыя ўлады могуць знішчыць у выніку так званага акультурвання.
Ліпковіч ўжо зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу і пачаў збіраць подпісы менчукоў за сваё вылучэнне. Але не ўсё ідзе гладка...