У менскім інтэрнаце знойдзены павешаным студэнт з Аўстрыі
- 26.02.2010, 9:59
Пракуратура Маскоўскага раёна Менска праводзіць праверку па факце смерці студэнта з Аўстрыі.
Яго знайшлі павешаным у ванным пакоі інтэрната медуніверсітэта, паведаміў «Інтэрфаксу» старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.
«У інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, у ванным пакоі, было знойдзена цела студэнта-першакурсніка, грамадзяніна Аўстрыі», паведаміў Балашоў.
Паводле яго словаў, «цела ў пятлі, якое вісела ў ванным пакоі, знайшлі суседзі па інтэрнаце. Пракуратура Маскоўскага раёна праводзіць праверку».