BE RU EN

Царкву «Новае жыццё» аштрафавалі на 100 тысячаў даляраў

  • 26.02.2010, 12:24

Суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько вынесла прысуд пратэстанцкай царкве «Новае жыццё» па пазове камітэта аховы прыроды Менгарвыканкама.

Царква павінна кампенсаваць нібыта нанесеную ёю шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 263 мільёны рублёў (амаль 100 тысячаў даляраў), а таксама заплаціць за гэта штраф 8 мільёнаў 750 тысячаў рублёў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін.

Сяргей Луканін адзначае, што камітэт аховы прыроды Менгарвыканкама без ведама царквы і без сведак узяў пробы грунта на прылеглай да яе будынка тэрыторыі. Аналіз паказаў падвышанае ўтрыманне нафтапрадуктаў. Довады Луканіна, што да набыцця царквой будынка былога кароўніка побач знаходзілася несанкцыянаваная гарадская звалка, у тым ліку старых аўтамабіляў, суддзя таксама не прыняла да ўвагі.

Царква «Новае жыццё» збіраецца абскардзіць рашэнне суда ў адпаведных інстанцыях.

Апошнія навіны