BE RU EN

Міліцыя спрабавала дапытаць Андрэя Саннікава

  • 26.02.2010, 14:56

26 лютага ў кватэру жонкі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыйшоў супрацоўнік міліцыі.

«У кватэру маёй жонкі Ірыны Халіп прыйшоў следчы Партызанскага раёна Менска Аляксандр Пазьняк, які спрабаваў дапытаць мяне і маю жонку па нейкай справе аб паклёпе ў Гомельскай вобласці. Ён назваў нас каардынатарамі сайта Хартыі'97 і спрабаваў учыніць допыт адразу ў кватэры. Я адмовіўся. Міліцыянт настойваў, каб на наступным тыдні мы з'явіліся ў Партызанскі РУУС для дачы паказанняў. Ён не патлумачыў ні сутнасці справы, ні ў якасці каго ён збіраўся нас дапытваць, ні пра якія матэрыялы ішла гаворка. Я лічу, што ўлады працягваюць кампанію па знішчэнні апошніх ачагоў свабоды слова ў Беларусі. Не выпадкова гэтыя дзеянні зараз робяцца адначасова супраць вядучых беларускіх незалежных сайтаў. Гэта робіцца наўмысна падчас візіту ў Менск еўрапейскіх парламентарыяў для таго, каб яшчэ раз прадэманстраваць поўную беспакаранасць дыктатарскага рэжыму», - заявіў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Апошнія навіны